Бараноўскі, Міхаіл Васільевіч (доктар сельскагаспадарчых навук; нар. 1949).
Месца нараджэння: в. Рухча ІІ Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1971). Доктар сельскагаспадарчых навук (1993), прафесар (1997). Член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (2004). Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі" (2006).
Характарыстыка дзейнасці: Навуковыя даследаванні прысвечаны тэхналогіі машыннага даення і ўдасканаленню сістэмы павышэння якасці малака. Распрацавана і ўкаранёна серыя мыйных сродкаў і сродкаў дэзінфекцыі ДМА, прыбор "Біятэст" для экспрэс-дыягностыкі перадмастытнага стану, фільтруючыя элементы для ачысткі малака, сіліконавыя пакрыцці, малакаправод. Інфармацыя на 2022.